Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Распачата крымінальная справа супраць былога члена ЦК Кампартыі Чэхаславаччыны

09.01.2021 14:00
Функцыянер ЦК Кампартыі ЧССР, галоўны рэдактар друкаванага органа гэтай партыі Rudé právo Ян Фойцік абвінавачваецца ў адказнасці за гібель і траўмы, атрыманыя грамадзянамі краіны пры спробе перасекчы мяжу і трапіць на захад.
 , , 20  1989
"Аксамітная рэвалюцыя", Прага, 20 лістапада 1989 года Фота: PAP/CAF

Паліцыя Чэхіі распачала крымінальную справу ў дачыненні да 92-гадовага Яна Фойціка, члена ЦК Кампартыі Чэхаславаччыны. Бок абвінавачвання сцвярджае, што ён нясе адказнасць за гібель і траўмы, атрыманыя грамадзянамі краіны пры спробе перасекчы мяжу ЧССР і трапіць на захад.

«У выніку яго бяздзейнасці, пачынаючы з 9.4.1988, калі ён стаў членам Прэзідыума ЦК Кампартыі Чэхаславаччыны, і да канца 1989 г. было застрэлена і паранена не менш за шэсць чалавек, якія спрабавалі без адпаведнага дазволу перасекчы мяжу, каб пакінуць ЧССР, і не менш за два чалавекі апынуліся пад агнём памежных войскаў, і толькі выпадкова не пацярпелі» – адзначаецца ў паведамленні чэшскай паліцыі.

Агенцтва ЧТК нагадвае, што крымінальны пераслед Яна Фойціка пераклікаецца з абвінавачваннем, раней вылучаным супраць трох апаратчыкаў камуністычнага рэжыму: Мілаша Якеша, Лубаміра Строўгала і Вараціслава Вайнара. У ходзе следства былы генеральны сакратар КПЧ Якеш памёр, а Штроўгал і Вайнар, згодна з вынікамі экспертызы, ужо цярпелі на псіхічныя хваробы, якія не дазвалялі ім сачыць за ходам судовага працэсу.

Справу супраць былога функцыянера ЦК Кампартыі ЧССР, галоўнага рэдактара друкаванага органа гэтай партыі Rudé právo Яна Фойціка распачаў аддзел крымінальнай паліцыі Чэхіі, які займаецца расследаваннямі злачынстваў камунізму.

radio.cz/эж