ЗША адмяняюць усе абмежаванні, уведзеныя ў дачыненні да Тайваня. Пра гэта паведаміў дзяржсакратар ЗША Майк Пампеа. „Сёння я аб'яўляю, што адмяняю ўсе ўведзеныя абмежаванні”, - сказаў Майк Пампеа. Ён адзначыў, што абмежаванні ўскладняюць узаемадзеянне дыпламатаў, вайскоўцаў і чыноўнікаў абедзвюх краін.
Майк Пампеа падкрэсліў, што Тайвань з'яўляецца „надзейным партнёрам ЗША”.
Паводле апошніх паведамленняў, пасол ЗША пры ААН Кэлі Крафт прыляціць на Тайвань на наступным тыдні. Кітай выказаў супраціў у дачыненні да планаванага візіту. Цягам апошніх месяцаў высокапастаўлены прадстаўнік ЗША некалькі разоў наведваў востраў.
аз