Папа рымскі Францішак паведаміў, што на наступным тыдні прышчапіцца супраць COVID-19. У інтэрв'ю італьянскай тэлекампаніі папа сказаў, што супрацьстаянне вакцынацыі з'яўляецца „суіцыдальнай адмовай”. Паводле яго, з этычных меркаванняў, вакцынацыю трэба зрабіць усім.
„Вакцынацыя - гэта этычны выбар, паколькі вы рызыкуеце не толькі сваім здароўем і жыццём, але і жыццём іншых”, - падкрэсліў папа Францішак.
Акцыя агульнай вакцынацыі ў Ватыкане пачнецца на наступным тыдні. „Я зарэзерваваў сабе месца. Гэта трэба зрабіць”, - дадаў папа Францішак.
аз