Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Улады Інданезіі вызначылі месцазнаходжанне бартавых самапісцаў самалёта Boeing 737

10.01.2021 17:30
Улады Інданезіі спадзяюцца хутка дастаць самапісцы. На борце самалёта знаходзіліся 50 пасажыраў і 12 членаў экіпажа.
       Boeing 737.
Улады Інданезіі вызначылі месцазнаходжанне бартавых самапісцаў самалёта Boeing 737.PAP/EPA/Gusti Fikri Izzudin Noor

Улады Інданезіі вызначылі месцазнаходжанне бартавых самапісцаў самалёта Boeing 737, які ўпаў у мора неўзабаве пасля ўзлёту з аэрапорта ў сталіцы краіны Джакарты. Таксама былі знойдзены першыя часткі разбітай машыны.

На борце самалёта знаходзіліся 50 пасажыраў і 12 членаў экіпажа. Улады Інданезіі спадзяюцца хутка дастаць самапісцы. Да гэтага часу з марскога дна дасталі скручаныя металічныя часткі самалёта.

Прычыны авіякатастрофы пакуль невядомыя. Вядома, што самалёт пасля ўзлёту з аэрапорта Джакарты падняўся на вышыню больш за 3 кіламетры над зямлёй, а потым пачаў раптоўна падаць, а праз некаторы час знік з радараў. Самалёт упаў у мора каля выспы Лакі, што ў 20 кіламетрах ад аэрапорта Джакарты.

Гэта першая такая буйная авіякатастрофа ў Інданезіі з 2018 года, калі пацярпеў крушэнне Boeing 737 MAX Lion Air. Тады загінулі 189 пасажыраў.

аз