Паводле папярэдніх вынікаў ЦВК Кыргызстана, Садыр Жапараў лідзіруе ў прэзідэнцкай гонцы з вялікім адрывам ад канкурэнтаў. Ён набраў 79,2% галасоў – такі вынік вядомы пасля апрацоўкі больш чым 98% галасоў. Яго бліжэйшы супернік набраў каля 7% галасоў. Усяго на пасаду кіраўніка дзяржавы прэтэндавалі 17 кандыдатаў.
Адначасова з выбарамі ў Кыргызстане прайшоў рэферэндум. Грамадзянам прапанавалі адказаць на пытанне, якой форме праўлення – прэзідэнцкай або парламенцкай – яны аддаюць перавагу. На рэферэндуме звыш 80% прагаласавалі за прэзідэнцкую форму праўлення.
На працягу 20 дзён ЦВК павінна апублікаваць афіцыйныя вынікі выбараў і рэферэндуму.
Супернікі Жапарава на выбарах не прызнаюць іх вынікаў і заявілі, што будуць іх аспрэчваць.
Садыр Жапараў з кастрычніка 2020 года займае пасаду прэм'ер-міністра Рэспублікі Кыргызстан.
вс