Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Садыр Жапараў набраў амаль 80% галасоў на выбарах прэзідэнта Кыргызстана

11.01.2021 09:23
Супернікі Жапарава на выбарах не прызнаюць іх вынікаў і заявілі, што будуць іх аспрэчваць.
    80
Садыр Жапараў набраў амаль 80% галасоў на выбарах прэзідэнта КыргызстанаPAP/EPA/IGOR KOVALENKO

Паводле папярэдніх вынікаў ЦВК Кыргызстана, Садыр Жапараў лідзіруе ў прэзідэнцкай гонцы з вялікім адрывам ад канкурэнтаў. Ён набраў 79,2% галасоў – такі вынік вядомы пасля апрацоўкі больш чым 98% галасоў. Яго бліжэйшы супернік набраў каля 7% галасоў. Усяго на пасаду кіраўніка дзяржавы прэтэндавалі 17 кандыдатаў.

Адначасова з выбарамі ў Кыргызстане прайшоў рэферэндум. Грамадзянам прапанавалі адказаць на пытанне, якой форме праўлення – прэзідэнцкай або парламенцкай – яны аддаюць перавагу. На рэферэндуме звыш 80% прагаласавалі за прэзідэнцкую форму праўлення.

На працягу 20 дзён ЦВК павінна апублікаваць афіцыйныя вынікі выбараў і рэферэндуму.

Супернікі Жапарава на выбарах не прызнаюць іх вынікаў і заявілі, што будуць іх аспрэчваць.

Садыр Жапараў з кастрычніка 2020 года займае пасаду прэм'ер-міністра Рэспублікі Кыргызстан.

вс