Міністр замежных справаў Літвы Габрыэлус Ландсбергіс звярнуў увагу таксама на тое, што санкцыі не павінны наносіць шкоды супрацоўнікам падкантрольных Лукашэнку кампаній.
- Санкцыі павінны быць адэкватнымі, яны павінны быць сігналам для рэжыму, што дзеянні, якія ён праводзіць, непрымальныя. Нельга прыніжаць людзей, якія не ўдзельнічаюць у тым, што робіць рэжым, але працуюць на гэтых прадпрыемствах. Падчас сустрэчы мы падкрэслілі неабходнасць пошуку шляхоў пашырэння так званага чорнага спісу людзей, якія прыязджаюць у Літву, то бок у Еўрапейскі Звяз. Мы хочам пазбавіць іх магчымасці ўезду. Гэта могуць быць, напрыклад, суддзі, якія падтрымліваюць рэжым, прымаючы адпаведныя рашэнні, а таксама супрацоўнікі АМАП і міліцыянты.
Габрыэлус Ландсбергіс таксама дадаў, што трэба збіраць доказы ўчыненых злачынстваў, каб Літва разам з краінамі Балтыі, а пазней і з усім Еўрапейскім Звязам пашырыла спіс людзей, якія падпадаюць пад санкцыі.
Міністр замежных справаў Літвы сказаў аб гэтым падчас сустрэчы са Святланай Ціханоўскай, якая прайшла напрыканцы мінулага тыдня.
яс