Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Заснавальнік «Грузінскай мары» Іванішвілі абвясціў аб сыходзе з палітыкі

11.01.2021 19:49
У кастрычніку 2020 года «Грузінская мара» па выніках выбараў зноў стала кіруючай партыяй. 
zdjęcie  ilustracyjne
zdjęcie ilustracyjnegoffkein.pro/Shutterstock.com

Заснавальнік кіруючай партыі «Грузінская мара», былы прэм'ер-міністр Грузіі Бідзіна Іванішвілі заявіў, што назаўжды сыходзіць з палітыкі.

«Сярод усіх існуючых сёння палітычных субʼектаў, кіруючая каманда сапраўды лепшая і безальтэрнатыўная», – напісаў Іванішвілі ў сваім звароце да народу.

У кастрычніку 2020 года «Грузінская мара» па выніках выбараў зноў стала кіруючай партыяй. Іванішвілі раней займаўся бізнэсам і ўваходзіў у спіс найбагацейшых людзей свету па версіі часопіса Forbes.

«Грузінская мара» ўпершыню прыйшла да ўлады ў 2012 годзе.

вс