Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Папа Францішак: Пандэмія выявіла недахопы ў аказанні дапамогі хворым

12.01.2021 13:44
Прэс-служба Ватыкана апублікавала папскае пасланне да Сусветнага дня хворых 11 лютага.
Папа рымскі ФранцішакPAP/EPA/VATICAN MEDIA HANDOUT

Папа Францішак напісаў, што цяперашняя пандэмія выявіла недахопы ў аказанні дапамогі хворым. Прэс-служба Ватыкана апублікавала папскае пасланне да Сусветнага дня хворых 11 лютага.

У дакуменце Францішак піша, што скіроўвае свае думкі ў першую чаргу да тых, хто пакутуе ад пандэміі каранавіруса. Ён падкрэсліў, што пажылыя і безабаронныя людзі не заўсёды маюць доступ да медыцынскай дапамогі. Ён падкрэсліў, што гэта залежыць ад палітычных рашэнняў і актыўнасці людзей на адказных пасадах. Папа заявіў, што здароўе – асноўнае агульнае дабро.

У паведамленні напісана, што «перажыванне хваробы прымушае нас адчуваць сябе бездапаможным і адначасова адчуваць прыроджаную патрэбу іншага чалавека». У гэтым кантэксце Папа нагадаў пра важнасць братэрскай салідарнасці, якая праяўляецца ў падтрымцы бліжняга. Ён падкрэсліў, што грамадства больш чалавечнае, калі клапоціцца пра сваіх слабых і церпячых.

ав