Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Былая прэзідэнт Паўднёвай Карэі застанецца ў турме

14.01.2021 10:04
У 2017 годзе Пак Кын Хе была адхіленая ад улады па абвінавачванні ў злоўжыванні ўладай і карупцыі.
      .
Былая прэзідэнт Паўднёвай Карэі Пак Кын Хе.PAP/EPA/SONG KYUNG-SEOK / POOL

Вярхоўны суд Паўднёвай Карэі пакінуў у сіле 20-гадовы тэрмін зняволення былой прэзідэнт краіны Пак Кын Хе. У 2017 годзе яна была адхіленая ад улады па абвінавачванні ў злоўжыванні ўладай і карупцыі. Сённяшні вердыкт з'яўляецца канчатковым і не прадугледжвае магчымасці далейшага абскарджання.

Пак Кын Хе – гэта першы дэмакратычна абраны прэзідэнт Паўднёвай Карэі, які быў адхілены ад улады ў выніку імпічменту. Яе бацькам быў Пак Чун Хі, які займаў пасаду прэзідэнта Паўднёвай Карэі больш за 15 гадоў пасля ваеннага перавароту ў 1963 годзе.

У 2013 годзе Пак Кын Хе стала першай жанчынай, абранай прэзідэнтам Паўднёвай Карэі. Сённяшні прысуд азначае, што амаль 70-гадовая была жанчына правядзе апошнія гады жыцця ў турме.

Зараз у зняволенні ў Паўднёвай Карэі знаходзіцца яшчэ адзін былы прэзідэнт - Лі Мён Бак. У кастрычніку 2018 года яго прыгаварылі да 15 гадоў турмы па абвінавачванні ў карупцыі і злоўжыванні ўладай.

аз