Беларуская Служба

Еўрапейскі суд па правах чалавека разгледзіць скаргу Украіны на парушэнні правоў чалавека ў акупаваным Крыме

14.01.2021 18:07
Кіраўнік украінскага Міністэрства замежных спраў лічыць згаданае рашэнне поспехам Украіны.
Сцяг Украіныjorono/pixabay.com/CC0

Еўрапейскі суд па правах чалавека часткова разгледзіць скаргу Украіны на парушэнне Расіяй правоў чалавека ў акупаваным Крыме. Кіраўнік украінскага Міністэрства замежных спраў Дзмітрый Кулеба лічыць згаданае рашэнне поспехам сваёй краіны, хоць яно не азначае канчатковага вердыкту.

Як ён заявіў, гэта важны крок у прыцягненні Расіі да юрыдычнай адказнасці за агрэсію супраць Украіны. „З кожным такім крокам значэнне гэтай адказнасці будзе расці”, - дадаў міністр. Ён нагадаў, што судовыя працэсы супраць Расіі, звязаныя з агрэсіяй супраць Украіны, праводзяцца, у прыватнасці, у Міжнародным судзе па марскім праве і ў Пастаяннай палаце міжнароднага правасуддзя.

Еўрапейскі суд па правах чалавека падкрэсліў, што Расія кантралявала Крым з лютага 2014 года, то бок да незаконнага рэферэндуму. Суд таксама заявіў, што ёсць доказы згоды Расіі на знікненне людзей, запалохванне рэлігійных лідараў і незаконныя арышты ў Крыме.

аз