Беларуская Служба

93 гады таму пачало вяшчанне Польскае радыё Вільня

15.01.2021 09:57
З самага пачатку станцыя транслявала гутаркі, канцэрты і навіны, таксама на літоўскай і беларускай мовах. 
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:rafabendo/pixabay.com/CC0 Public Domain

Гэта была пятая станцыя Польскага радыё. Пробныя перадачы пачаліся ў канцы 1927 года.

Станцыя была афіцыйна адкрыта 15 студзеня 1928 года. Сігналам віленскай радыёстанцыі быў характэрны голас зязюлі. З самага пачатку станцыя транслявала гутаркі, канцэрты і навіны, таксама на літоўскай і беларускай мовах. У праграмах удзельнічалі вядомыя паэты, у тым ліку Тэадор Буйніцкі, Чэслаў Мілаш і Канстанты Ільдэфонс Галчыньскі.

Польскае радыё Вільня таксама штодня праводзіла прамыя трансляцыі святых Імшаў з Вострай Брамы. Знакамітыя літаратурныя серады трансляваліся па ўсёй Польшчы.
Польскае радыё Вільня перадавала праграму да 16 верасня 1939 года. У гэты дзень станцыю бамбілі нямецкія самалёты.

У цяперашні час адзінай польскай станцыяй, якая вяшчае з Вільні, з'яўляецца «Радыё Знад Вілій». Станцыя вяшчае праграмы Польскага радыё для замежжа і навіны Інфармацыйнага радыёагенцтва. Штодзённыя паўгадзінныя праграмы на польскай мове таксама выходзяць на грамадскім літоўскім радыё LRT.

ав