Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Нямецкая еўрадэпутат: Тое, што адбываецца вакол «Nord Stream 2» – гэта ганьба і палітычная карупцыя

15.01.2021 12:43
Еўрадэпутатка ад партыі «Зялёныя» Віёла фон Крамон называе інвестыцыі рычагом геапалітычнага ўплыву Пуціна і «антыеўрапейскім праектам».
.    .
Газ. Здымак мае ілюстрацыйны характар.InspiredImages/pixabay.com/CC0 Public Domain

Нямецкая еўрадэпутатка ад партыі «Зялёныя» Віёла фон Крамон у інтэрв'ю PAP з абурэннем каментуе аднаўленне будаўніцтва газаправода «Паўночны паток 2». Яна называе інвестыцыі рычагом геапалітычнага ўплыву Пуціна і «антыеўрапейскім праектам».

«Тое, што адбываецца вакол »Паўночнага патоку-2« у Мекленбургу-Пярэдняй Памераніі, цяжка разглядаць як нешта іншае, як палітычную карупцыю. Я ніколі раней не бачыла нічога падобнага. Справа ў тым, што расіяне спрабуюць уздзейнічаць на Германію вельмі рознымі каналамі, спосабамі і метадамі. Звычайна яны, за выключэннем Герхарда Шродэра, не зусім публічныя. Я не магу паверыць, што пры дапамозе капіталу «Газпрома» быў створаны фонд, які павінен абараняць навакольнае асяроддзе і садзейнічаць будаўніцтву гэтага непатрэбнага газаправода, які ў першую чаргу зʼяўляецца рычагом геапалітычнага ўплыву Пуціна», – сказала Крамон, каментуючы аднаўленне будаўніцтва газаправода і стварэнне Мекленбургам-Пярэдняй Памераніяй падкантрольнага «Газпрому» фонду для абароны кампаній, якія ўдзельнічаюць у праекце, ад санкцый ЗША.

ав