Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У Германіі выберуць новага лідара кіроўнай партыі

16.01.2021 08:35
З-за пандэміі каранавіруса з'езд арганізацыі хрысціянскіх дэмакратаў ужо некалькі разоў адтэрміноўваўся.
     .
З'езд арганізацыі хрысціянскіх дэмакратаў у Германіі.PAP/EPA/FILIP SINGER

Сёння ў Германіі пачнецца працэдура выбараў новага старшыні кіроўнай партыі, то бок „Хрысціянска-дэмакратычная саюза Германіі”. З-за пандэміі каранавіруса з'езд арганізацыі хрысціянскіх дэмакратаў ужо некалькі разоў адтэрміноўваўся.

Сёння дэлегаты будуць галасаваць па інтэрнэце. Калі гэта не прывядзе да выбару новага старшыні партыі, галасаванне будзе праведзенае па пошце. 22 студзеня павінна быць вядома прозвішча новага старшыні ХДС.

Змагацца за палітычную спадчыну Ангелы Мэркель і Анегрэт Крамп-Карэнбаўэр будуць прэм'ер Паўночнага Рэйна-Вестфаліі Армін Лашэт, былы кіраўнік хрысціянска-дэмакратычнай фракцыі Фрыдрых Мерц і старшыня Камісіі па замежных справах Норберт Рэтген.

аз