Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Украінцы змагаюцца з русіфікацыяй

16.01.2021 14:15
Пастаўшчыкі паслуг ва Украіне абавязаныя звяртацца да кліентаў на дзяржаўнай мове – украінскай.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:dmvl/pixabay.com/CC0 Public Domain

З сённяшняга дня ва Украіне ўступаюць у сілу правілы, паводле якіх у крамах і гандлёвых кропках  з кліентамі трэба размаўляць па-ўкраінску. За адмову пагражае штраф. На іншую мову можна перайсці выключна па жаданні кліента.

У 30-м артыкуле Закона аб мове гаворыцца, што пастаўшчыкі паслуг ва Украіне павінны звяртацца да кліентаў толькі на дзяржаўнай мове, за выключэннем выпадкаў, калі кліент хоча размаўляць на іншай мове. Калі ў краме, ці ў сэрвісным цэнтры не можна будзе аформіць справы на ўкраінскай мове, грамадзянін можа звярнуцца ва ўстанову ўпаўнаважанага ўраду па абароне дзяржаўнай мовы. Тым, хто будзе перыядычна парушаць закон, пагражае штраф у памеры 200 еўра.

Паводле апошніх даследаванняў, каля 70% украінцаў лічаць украінскую мову роднай. Палова насельніцтва Украіны дома размаўляе па-ўкраінску. Амаль 30% украінцаў размаўляе выключна на расійскай мове.

аз