Дональд Трамп PAP/EPA/WHITE HOUSE / HANDOUT
Да сённяшняй адстаўкі і прыняцця прысягі новым прэзідэнтам ЗША Дональд Трамп памілаваў 73 асобы. У гэтай групе апынуўся былы дарадчык і адзін са стратэгаў прэзідэнцкай кампаніі Дональда Трампа Стыў Бэнан. Бэнан быў абвінавачаны ў прысваенні сродкаў на будаўніцтва сцяну на мяжы ЗША і Мексікі.
Прэзідэнт Трамп таксама памілаваў былога інжынера кампаніі Google Энтані Левандоўскага, які ў мінулым годзе быў асуджаны на 18 месяцаў пазбаўлення волі за раскрыццё камерцыйнай таямніцы.
Дональд Трамп не будзе прысутнічаць на цырымоніі прыняцця прысягі Джо Байдэнам.
аз