У першы дзень знаходжання на пасадзе новы прэзідэнт ЗША Джо Байдэн падпісаў больш за дзясятак пастановаў, якія тычацца ўнутранай і знешняй палітыкі ЗША. Гаворка ідзе, між іншым, пра пастаноў, датычную прымусовай дыстанцыі і нашэння масак у федэральных аб’ектах, прызначэння прэзідэнцкага каардынатара па барацьбе з пандэміяй каранавіруса.
Джо Байдэн таксама адмяніў рашэнне Дональда Трампа аб вывядзенні ЗША з Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, аднавіў абарону ад дыскрымінацыі на працоўным месцы па прыкмеце сексуальнай арыентацыі. Што тычыцца іміграцыі, Байдэн, між іншым, узмацніў абарону дзяцей нелегальных імігрантаў ад дэпартацыі.
Шэраг падпісаных пастановаў датычыцца барацьбы з глабальным пацяпленнем. Апрача паўторнага далучэння да Парыжскага кліматычнага пагаднення, Джо Байдэн павысіў экалагічныя стандарты для вытворцаў аўтамабіляў і прыпыніў дазвол на будаўніцтва трубаправода Keystone XL з Канады, а таксама адмяніў некаторыя дазволы на здабычу нафту і газу ў экалагічных зонах Аляскі.
аз