Гэта добрая навіна, сказаў Польскаму радыё дзяржаўны сакратар па іміграцыі Міністэрства ўнутраных спраў Вялікабрытаніі Кевін Фостэр.
- Да канца снежня мы атрымалі амаль чатыры мільёны дзевяцьсот тысяч заявак. І мы прынялі рашэнне амаль па чатыром мільёнам спраў.
Брытанскае МУС адмовіла ў пражыванні 34 000 палякам, немцам і балгарам. Гэта менш, чым працэнт з усіх заяў. Міністр Фостэр падкрэсліў, што колькасць заявак рэзка павялічылася ў мінулым месяцы
- У снежні была адна з самых вялікіх колькасць пададзеных заяў. Былі дні, калі мы атрымлівалі тысячы запытаў.
Дадзеныя паказваюць, што колькасць імігрантаў, якія хочуць застацца ў краіне пасля Brexit-у значна большая, чым колькасць грамадзян ЕЗ, якія жывуць на астравах.
Паводле апошніх падлікаў Нацыянальнага бюро статыстыкі, усяго імігрантаў з Еўразвязу больш за тры з паловай мільёны.
Заяўкі на т.зв. "settled status" (урэгуляваны статус) можна падаваць да канца чэрвеня. Без гэтага імігранты з ЕЗ не змогуць зняць кватэру альбо працаваць у Вялікабрытаніі. Ім будзе пагражаць дэпартацыя.
ПР/юл