Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Новы кіраўнік Пентагона запэўніў генсека НАТА ў прыхільнасці ЗША альянсу

23.01.2021 09:45
Столтэнберг  і Осцін абмеркавалі цяперашнюю сітуацыю ў сферы бяспекі, а таксама бягучыя місіі ў Афганістане і Іраку.
    .
Новы міністр абароны ЗША Л.Осцін Фота: Reuters/Forum

Злучаныя Штаты Амерыкі адданыя каштоўнасцям НАТА, заявіў новы міністр абароны ЗША Лойд Осцін падчас тэлефоннай гутаркі з генеральным сакратаром Паўночнаатлантычнага альянсу Енсам Столтэнбергам у пятніцу, 22 студзеня. Суразмоўцы абмеркавалі цяперашнюю сітуацыю ў сферы бяспекі, а таксама бягучыя місіі ў Афганістане і Іраку.

У сваю чаргу генсек Столтэнберг назваў гэты дыялог «цудоўнай гутаркай аб каштоўнасцях», якія падзяляюць абодва бакі, і выкліках, якія стаяць перад імі. Палітык дадаў, што з нецярпеннем чакае шчыльнай працы з Осцінам, каб умацаваць сувязі Еўропы і Паўночнай Амерыкі з дапамогай Паўночнаатлантычнага альянсу.

Некалькімі гадзінамі раней Сенат ЗША зацвердзіў Осціна на пасадзе кіраўніка Пентагона. Яго кандыдатуру Джозэф Байдэн прапанаваў у снежні 2020 года, за паўтара месяца да ўступлення на пасаду 46-га прэзідэнта ЗША. Осцін Стаў першым чарнаскурым кіраўніком абарончага ведамства ЗША. 

Адносіны ЗША і НАТА пры былым прэзідэнце ЗНА Дональдзе Трампе былі напружанымі. Трамп неаднаразова выказваў сумневы ў неабходнасці выконваць абавязкі ЗША па аказанні ваеннай дапамогі саюзнікам і патрабаваў ад іх выканання дамоўленасцяў па выдаткаванні 2% ВУП на патрэбы абароны.

dw/pap/эж