Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн і прэм'ер-міністр Канады Джасцін Трудо плануюць сустрэцца ў лютым. Пра гэта паведаміў офіс Трюдо пасля тэлефоннай размовы двух лідараў.
Трyдо стаў першым замежным лідарам, з якім Байдэн правёў тэлефонную размову. Палітыкі абмерквавалі пытанні супрацоўніцтва ў сферы вакцынацыі, абмену медыкамі, бесперабойных паставак прэпаратаў і медычнага абсталявання. Акрамя таго, Байдэн і Трудо пагадзіліся пашырыць супрацоўніцтва ў галіне абароны і ў Арктыцы.
Трюдо назваў уступленне Байдэна на пасаду «новай эрай» у двухбаковых адносінах. Аднак адносіны пачаліся з разыходжанняў адносна нафтаправода Keystone XL з Канады ў ЗША, будаўніцтва якога Байдэн спыніў сваім указам.
Аб тэлефоннай размове з Джо Байдэнам у «Твітэры» паведаміў таксама прэзідэнт Мексікі Андрэс Мануэль Лопес Абрадор. Абрадор назваў гутарку «прыемнай і ўважлівай», сцвердзіўшы, што адносіны дзвюх дзяржаў будуць добрымі і карысным для абодвух народаў.
voanews/эж