У суботу, 23 студзеня па ўсёй Расіі праходзяць акцыі ў падтрымку Аляксея Навальнага і іншых палітвязняў. Падставай стаў арышт апазіцыянера, які вярнуўся пасля лячэння на радзіму.
У Маскве на Пушкінскую плошчу для ўдзелу ў акцыі салідарнасці прыйшла жонка арыштаванага апазіцыянера Юлія Навальная, яе затрымалі. Паводле ацэнак карэспандэнтаў агенцтва Reuters, на вуліцы Масквы не менш за 10 000 чалавек. Па дадзеных МУС РФ, у акцыі прымаюць удзел 4000 чалавек.
Мнагалюдныя акцыі салідарнасці з Навальным праходзяць у Тамбове, Саратаве, Варонежы, Сочы, Ніжнім Ноўгарадзе, Санкт-Пецярбургу ды іншых гарадах Расіі. Напрыклад у Екацярынбургу сілавікі перайшлі да жорсткіх затрыманняў. Паўсюль сілавкі затрымліваюць, як удзельнікаў пратэсаў так і журналістаў. Станам на 16 гадзін, паводле Масквы, па ўсёй Расіі затрымалі 800 чалавек.
Адмента, што ўпершыню масавыя акцыі ў падтрымку Навальнага прайшлі амаль ва ўсіх рэгіёнах Расійскай Федэрацыі.
meduza/dw/эж