Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Паўночнакарэйскі дыпламат уцёк на Поўдзень

25.01.2021 10:14
Ёсць меркаванне, што Ру Хен У вырашыў дэзерціраваць на Поўдзень дзеля будучыні сваіх дзяцей.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneshutterstock.com

Выконваючы абавязкі кіраўніка Пасольскай місіі КНДР у Кувейце Рю Хен У перабег у Паўднёвую Карэю, паведамляе «Ренхап» са спасылкай на дасведчаную крыніцу.

Паводле звестак крыніцы выдання, Ру Хен У, які займаў пасаду часовага паверанага ў справах амбасады з тых часоў, як амбасадар быў высланы з Кувейта пасля прыняцця рэзалюцыі ААН, уцёк у Паўднёвую Карэю разам са сваёй сям'ёй. Падрабязнасцяў аб уцёках дыпламата крыніца агенцтву не паведаміла.

Карэйскі СМІ мяркуюць, што Ру Хен У з’ехаў у Паўднёвую Карэю ў верасні 2019 года. Адзначаецца, што Ру Хен У, магчыма, зʼяўляецца зяцем Чон Іль Чжуна, які да 2017 года ўзначальваў Бюро № 39 ЦК Працоўнай партыі КНДР, арганізацыю, вядомую як «асабісты сейф» Паўночнакарэйскіх лідараў, які выкарыстоўваецца для кіравання сакрэтнымі фондамі і набыцця прадметаў раскошы. Ёсць меркаванне, што Ру Хен У вырашыў дэзерціраваць на Поўдзень дзеля будучыні сваіх дзяцей. Прадстаўнік Нацыянальнага разведвальнага ўпраўлення Паўднёвай Карэі адмовіўся каментаваць агенцтву ўцёкі Ру Хен У.

Штогод на Поўдзень з КНДР уцякае каля 1000 чалавек. Перасекчы моцна ўмацаваную мяжу складана. Уцёкі ў Кітай часта заканчваюцца паўторнай адпраўкай на Поўнач.

iar/эж