Агрэсіўныя дзеянні Расbі ўвайшлі ў лік асноўных выклікаў НАТА на бліжэйшыя гады, пералічаных генеральным сакратаром блока Енсам Столтэнбергам. Пра гэта гаворыцца ў заяве старшыні ваеннага камітата арганізацыі Сцюарта Піча, размешчаным у сераду, 27 студзеня, на сайце Паўночнаатлантычнага альянсу.
Паводле Піча, Столтэнбэрг звярнуўся да міністраў абароны краін альянсу і «падзяліўся сваімі поглядамі» на сітуацыю з міжнароднай бяспекай. «Генеральны сакратар заклікаў хаўруснікаў працягваць павялічваць выдаткі на абарону, інвеставаць у сучасныя тэхналогіі і забяспечыць гатовасць нашых узброеных сіл супрацьстаяць такім выклікам, як агрэсіўныя дзеянні Расіі, тэрарызм і рызыкі, звязаныя з уздымам Кітая», – гаворыцца ў заяве.
У апошнія гады НАТА перажываў не лепшыя часы з-за напружаных адносінаў з адміністрацыяй Дональда Трампа. Новы міністр абароны ЗША Лойд Осцін у ходзе тэлефоннай размовы з Енсам Столтэнбергам ужо запэўніў, што Злучаныя Штаты Амерыкі адданыя каштоўнасцям НАТА. У сваю чаргу Столтэнберг назваў гэты дыялог «цудоўнай гутаркай аб каштоўнасцях», якія падзяляюць абодва бакі, і выкліках, якія стаяць перад імі.
dw/эж