Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн адмяніў забарону, у рамках якой Злучаныя Штаты не маглі аказваць падтрымку міжнародным арганізацыям, якія выконваюць аборты альбо прадастаўляюць інфармацыю пра гэта. Рашэнне прэзідэнта ЗША раскрытыкавалі праціўнікі перарывання цяжарнасці, у тым ліку амерыканскія каталіцкія біскупы.
Правіла супраць абортаў, уведзенае яшчэ падчас кіравання Рональда Рэйгана, забараняў пераводзіць федэральныя сродкі няўрадавым арганізацыям, якія падтрымліваюць перарыванне цяжарнасці. Гэтага прынцыпу прытрымліваліся прэзідэнты ад Рэспубліканскай партыі, у той час як дэмакраты ад яго адыходзілі. У студзені 2017 года Дональд Трамп аднавіў дадзеную норму. Учора загад аб яе адмене выдаў Джо Байдэн. Ён патлумачыў сваё рашэнне тым, што забарона на падтрымку няўрадавых арганізацый, якія дапамагаюць у правядзенні абортаў, абмяжоўвае магчымасці ЗША падтрымліваць праграмы аховы здароўя ва ўсім свеце. Амерыканскія біскупы заявілі, што рашэнне Джо Байдэна пярэчыць хрысціянскаму вучэнню.
ІАР/нг