Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Еўрасаюз зацвердзіў вакцыну AstraZeneca

30.01.2021 09:08
Гэта трэцяя вакцына супраць COVID-19, якую рэкамендуе Еўрапейскае агенцтва па лекавых сродках, пасля прышчэпак фірм Pfizer/BioNTech і Moderna.
   AstraZeneca
Еўрасаюз зацвердзіў вакцыну AstraZenecaPAP/EPA/JOE GIDDENS/POOL

Еўрапейскае агенцтва па лекавых сродках (EMA) дало дазвол на ўжыванне на тэрыторыі Еўрасаюза вакцыны ад каранавіруса брытанска-шведскага канцэрну AstraZeneca.

У заяве рэгулятара гаворыцца, што «EMA рэкамендуе даць умоўны дазвол на продаж вакцыны ад COVID-19 AstraZeneca для прафілактыкі COVID-19 у людзей, старэйшых за 18 гадоў».

Гэта трэцяя вакцына супраць COVID-19, якую рэкамендуе Еўрапейскае агенцтва па лекавых сродках, пасля прышчэпак фірм Pfizer/BioNTech і Moderna.

вс