Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У інтэрнэце апублікаваныя дадзеныя супрацоўнікаў расійскай паліцыі, які разганялі дэманстрацыі 

30.01.2021 17:37
Ананімныя карыстальнікі інтэрнэту публікуюць у сеціве фатаграфіі сілавікоў, іх адрасы і нумары тэлефонаў.
Расійскія паліцэйскія на службеPAP/EPA/YURI KOCHETKOV

У расійскім інтэрнэце з’явіўся сайт, на якім апублікаваныя дадзеныя супрацоўнікаў паліцыі, што разганялі дэманстрацыі апазіцыі. Пасля дэманстрацый, якія прайшлі на мінулым тыдні, паліцыя ва ўсёй Расіі затрымала 4 тыс. чалавек, у тым ліку 50 журналістаў.

Сайт з дадзенымі паліцэйскіх і салдат Нацгвардыі знайшлі журналісты выдання «Коммерсантъ». Паводле іх, ананімныя карыстальнікі інтэрнэту публікуюць у сеціве фатаграфіі сілавікоў, іх адрасы і нумары тэлефонаў.

Расійская апазіцыя заявіла, што заўтра адбудзецца чарговая акцыя пратэсту супраць дзеянняў уладаў і ў абарону Аляксея Навальнага.

вс