Папа Рымскі абвясціў 4-ю нядзелю ліпеня Сусветным днём дзядуляў, бабуль і пажылых людзей. Пра гэта было абвешчана пасля паўднёвай малітвы «Анёл Панскі», якую ватыканскія СМІ перадаюць з Апостальскага палаца. У казанні перад малітвай Францішак падкрэсліў, што вучэнне Хрыста накіравана на пераадоленне зла ў чалавеку і ў свеце.
Пасля малітвы Папа прысвяціў сваю ўвагу пажылым людзям. Ён сказаў, што мы часта забываем пра нашых бабуль і дзядуляў, якія з'яўляюцца для нас вялікім багаццем і крыніцай ведаў пра нашы карані. «Старасць – гэта дар. Бабулі і дзядулі – гэта звяно, якое звязвае розныя пакаленні. Яны перадаюць моладзі жыццёвы досвед і веру».
Устанаўліваючы Сусветны дзень бабуль, дзядуляў і пажылых людзей, Францішак адзначыў, што ён будзе адзначацца ў непасрэднай блізкасці ад даты ўспаміну дзядулі і бабулі Ісуса, святых Якіма і Ганны, што адзначаецца 26 ліпеня.
ІАР/нг