Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Кіраўнік дыпламатыі ЕС выказаў шкадаванне з нагоды масавых затрыманняў прыхільнікаў апазіцыі ў Расіі

01.02.2021 09:40
Пастаяннае прадстаўніцтва Польшчы пры ЕС заклікала еўрапейскіх палітыкаў не замоўчваць рэпрэсіі. 
Затрыманні прыхільнікаў Навальнага PAP/EPA/SERGEI ILNITSKY

Кіраўнік дыпламатыі ЕС Жазэп Барэль выказаў шкадаванне з нагоды масавых затрыманняў прыхільнікаў апазіцыі ў Расіі. Пастаяннае прадстаўніцтва Польшчы пры ЕС заклікала еўрапейскіх палітыкаў не замоўчваць рэпрэсіі. Учора ў больш чым ста гарадах Расіі прайшлі дэманстрацыі ў абарону лідара апазіцыі Аляксея Навальнага. Паліцыя прынамсі ў 90 гарадах затрымала амаль 5000 чалавек. У чацвер кіраўнік дыпламатыі ЕС прыбудзе з візітам у Маскву, нягледзячы на агаворкі Польшчы і краін Балтыі.

Кіраўнік дыпламатыі ЕС напісаў у твітэры, што прымяненне сілы паліцыяй было непрапарцыйным, што людзі павінны мець магчымасць рэалізаваць сваё права праяўляць сябе, не баючыся рэпрэсій, і што Расія павінна паважаць міжнародныя абавязацельствы. Жазэп Барэль, аднак, не адмяніў свайго візіту ў Маскву.

На сустрэчы міністраў замежных спраў ЕС на мінулым тыдні Польшча і краіны Балтыі выказалі агаворкі і сумневы. Варшава лічыла, што кіраўнік дыпламатыі ЕС павінен спачатку прыляцець ва Украіну, якая зведала расійскую агрэсію, і што таксама павінны праводзіцца кансультацыі са Злучанымі Штатамі.

ав