Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Вайскоўцы М'янмы пацвердзілі, што захапілі кантроль над краінай пасля арышту кіраўніка ўрада Аўн Сан Су Чжы

01.02.2021 11:47
Дзяржаўны пераварот адбыўся ў выніку росту напружанасці паміж грамадзянскім урадам і вайскоўцамі пасля парламенцкіх выбараў у лістападзе.
     (R)
Старэйшы генерал Мін Аўн Хлаінг (R) і міністр замежных спраў М'янмы і дзяржаўны саветнік Аўн Сан Су Чжы PAP/EPA/HEIN HTET

Вайскоўцы М'янмы пацвердзілі, што захапілі кантроль над краінай пасля арышту кіраўніка ўрада Аўн Сан Су Чжы і іншых палітычных лідараў. Дзяржаўны пераварот адбыўся ў выніку росту напружанасці паміж грамадзянскім урадам і вайскоўцамі пасля парламенцкіх выбараў у лістападзе.

Праз некалькі гадзін пасля арыштаў ваеннае тэлебачанне М'янмы пацвердзіла, што ў гэтым годзе ў краіне будзе дзейнічаць надзвычайнае становішча.

Вайскоўцы М'янмы ў Паўднёва-Усходняй Азіі кіравалі краінай да таго часу, пакуль у 2011 годзе не пачаліся дэмакратычныя рэформы.

Нацыянальная ліга за дэмакратыю Су Чжы (NLD) атрымала дастаткова месцаў на леташніх выбарах, каб сфармаваць урад. Армія заяўляе, што галасаванне было сфальсіфікавана.

Новаабраная ніжняя палата парламента павінна была ўпершыню сабрацца ў панядзелак, аднак вайскоўцы патрабавалі перапынку.

ав