Нямецкія сацыялісты абараняюць «Паўночны паток-2», нягледзячы на пратэсты ў Расіі, і разлічваюць на дамоўленасці з ЗША, піша партал biznesalert.pl.
Нягледзячы на далейшыя грамадскія пратэсты ў Расіі з-за арышту апазіцыйнага актывіста Аляксея Навальнага, былыя і цяперашнія палітыкі з кааліцыйнай партыі сацыял-дэмакратычнай СДПГ у Германіі раскрытыкавалі санкцыі ЗША супраць «Паўночнага патоку-2» і сцвярджаюць, што прыйшоў час для дыялогу з Расіяй і пагаднення з ЗША аб адмене санкцый.
«Канец» «Паўночнага патоку-2» не вырашыць праблемы ў Расіі», – заявіў былы прэзідэнт Еўрапарламента Марцін Шульц у нядзелю ў інтэрв'ю Der Spiegel, дадаўшы, што сумняецца, што «закрыццё трубаправода прывядзе да трывалай дэмакратыі ў Расіі». На яго думку, «большага можна дасягнуць шляхам дыялогу і прапаноў, якія таксама адпавядаюць эканамічным і палітычным інтарэсам Расіі».
- Мы не павінны звязваць «Паўночны паток-2» са справай Навальнага. Ёсць лепшыя крокі, якія ў канчатковым выніку дапамогуць (расійскай) апазіцыі і спадару Навальнаму. Можна сцвярджаць, што «Паўночны паток-2» – гэта памылка ў энергетычнай палітыцы. Можна сцвярджаць, што больш не павінна быць імпарту газу з Расіі. Але тады вы павінны з-за прынцыпу адмовіцца ад трубаправода і не рабіць яго тактычным інструментам у справе Навальнага, – сцвярджае Шульц у інтэрвʼю, якое цытуе Польскае агенцтва друку.
Палітык таксама лічыць, што пад кіраўніцтвам Джо Байдэна «ЗША праявяць максімальны прагматызм». – Не ў інтарэсах Байдэна эскалацыя. Таму з ім можна будзе разумна пагаварыць наконт «Паўночнага патоку-2», – мяркуе ён.
ав