Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

З сённяшняга дня ў Расіі дзейнічае закон, які ўзмацняе цэнзуру на сайтах

01.02.2021 16:22
Адміністратары сайтаў, якія маюць аўдыторыю ў паўмільёна чалавек, павінны былі выдаліць кантэнт, які не адпавядае расійскаму заканадаўству.
Уладзімір Пуцін PAP/EPA/MIKHAIL KLIMENTYEV/SPUTNIK/KREMLIN / POOL

На думку расійскай апазіцыі, улады будуць спрабаваць блакаваць публікацыі пра пратэстныя рухі на падставе гэтага закона.

Расійскае заканадаўства забараняе публікаваць змест, які тычыцца дзіцячай парнаграфіі, тэрарызму, вытворчасці наркотыкаў і іншых злачынстваў, уключаных у крымінальны кодэкс. Расійскія ўлады хочуць, каб з Інтэрнэту былі выдалены матэрыялы, якія выказваюць непавагу да расійскага грамадства, дзяржавы і канстытуцыі. Ад адміністратараў таксама чакаецца выдаленне публікацый, якія падбухторваюць да масавых беспарадкаў і незаконных сходаў. За парушэнне гэтак званых цэнзурных законаў пагражаюць вялікія штрафы.

«Медуза» нагадвае, што ў сувязі з акцыямі пратэсту ў абарону Аляксея Навальнага Федэральнае агенцтва нагляду за тэлекамунікацыямі неаднаразова пагражала сацыяльным сеткам фінансавымі штрафамі за публікацыю кантэнту па арганізацыі дэманстрацый, іх ходзе і колькасці.

ав