Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Нямецкія СМІ: ЗША прапанавалі скасаваць санкцыі, накладзеныя на Nord Stream 2

02.02.2021 14:02
«Нямеччына павінна пакласці пакет парпаноў на стол», – кажа крыніца нямецкага штодзённіка.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneeleonimages/shutterstock

Выданне Handelsblatt высветліла, што амерыканцы прадэманстравалі сваю гатовасць размаўляць пра Nord Stream 2, але Вашынгтон чакае, што Берлін, пойдзе на пэўныя саступкі. «Нямеччына павінна пакласці пакет парпаноў на стол», – кажа крыніца нямецкага штодзённіка.

Раней Берлін прадэманстраваў сваю гатовасць да размоў, нягледзячы на пазіцыю, што, маўляў, Nord Stream 2 з'яўляецца асаблівым эканамічным праектам, які немагчыма спыніць. ЗША гатовыя пайсці на саступкі па санкцыях, калі

Нямеччына прадставіць прапановы, якія ліквідуюць сумневы Вашынгтона па пытаннях бяспекі. ЗША выступаюць супраць газаправода Nord Stream 2, паколькі лічаць гэты праект інструментам агрэсіўнай знешняй палітыкі Расіі ў дачыненні да краінаў Цэнтральнай і Усходняй Еўропы.

biznesalert.pl/эж