Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Затрыманы сотні чалавек у маскоўскага суда падчас пасяджэння па Навальным

02.02.2021 14:08
Сярод затрыманых ёсць журналісты, у прыватнасці фатограф Дзмітрый Маркаў.
Aleksiej Nawalny
Aleksiej NawalnyShutterstock/Gregory Stein

Супрацоўнікі паліцыі Расіі ў аўторак, 2 лютага, затрымалі больш за 350 чалавек каля будынку Маскоўскага гарадскога суда і на падыходах да яго. Такія удакладненыя дадзеныя прывёў праваабарончы партал «ОВДІнфо». Сярод затрыманых ёсць журналісты, у прыватнасці фатограф Дзмітрый Маркаў.

У Масгарсудзе праходзіць выязное пасяджэнне Сіманаўскай раённага суда, які вырашае, ці замяніць расійскаму апазіцыйнаму палітыку Аляксею Навальнаму ўмоўны тэрмін па справе касметычнай кампаніі «Іў Рашэ» рэальным.

Навальны быў затрыманы 17 студзеня пасля вяртання ў РФ з Нямеччыны, дзе правёў амаль 5 месяцаў пасля атручвання рэчывам з групы «Навічок» у Расіі. На наступны дзень апазіцыянер быў арыштаваны. Палітыка накіравалі ў следчы ізалятар «Матроская цішыня».

У дзясятках гарадоў Расіі і свету 23 і 31 студзеня прайшлі акцыі ў падтрымку Аляксея Навальнага.

dw/эж