Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Літва і Латвія заклікалі Еўрасаюз узмацніць санкцыі супраць Расіі

03.02.2021 09:31
Літва прыгразіла магчымасцю ўвядзення ўласных санкцый супраць Расіі.
Сцяг ЛітвыPhoto:jorono/pixabay.com/CC0 Public Domain

Зняволенне Аляксея Навальнага - доказ таго, што Расія апынулася ў тупіку, лічыць міністр замежных спраў Літвы Габрыэліус Ландсбергіс. Па словах кіраўніка літоўскай дыпламатыі, расійскія ўлады выдатна разумеюць, што, калі Аляксей Навальны застанецца на волі, то праблемы, звязаныя з карупцыяй надалей будуць уздымацца. Паводле яго, рашэнне Расіі па справе Навальнага з’яўляецца доказам паслаблення рэжыму.

Учора Літва і Латвія заклікалі ЕС увесці санкцыі супраць Расіі. Кіраўнік літоўскага МЗС заявіў, што дыялог паміж ЕС і Расіяй цяпер можа працягвацца выключна на мове санкцыяў. Ён дадаў, што калі ЕС не будзе спяшацца з рэакцыяй, то Літва разгледзіць магчымасць увядзення ўласных санкцый супраць Расіі.

У сваю чаргу міністр замежных спраў Латвіі Эдгарс Рынкевічс назваў адпраўку Аляксея Навальнага ў калонію „жахлівым цынізмам і поўным ігнараваннем Расіяй міжнароднага права і абавязацельстваў”. Паводле яго, рэакцыя еўрапейскіх інстытутаў павінна быць рашучая.

аз