Сёння кіраўнік дыпламатыі Еўразвязу Жазэп Барель прыбывае ў Расію, каб правесці там шэраг сустрэч з прадстаўнікамі расійскіх уладаў ды апазіцыяй. Гэта першы за чатыры гады візіт еўрапейскага чыноўніка, адказнага за міжнародныя адносіны з Крэмлём.
Рашэнне Барэля наведаць Расію сустрэла супраціў некаторых краін-чальцоў супольнасці. Супраць візіту выказаліся краіны Балтыі ды Польшча. Польскі пасол пры ЕЗ Анджэй Садась напісаў, што ЕЗ не павінен весці сябе ў адносінах з Расіяй як быццам бы нічога не адбылося.
Паводле слоў польскага дыпламата, ЕЗ павінен ануляваць міжнародныя дамовы з Крамлём, які пераследуе сваіх грамадзянаў, незадаволеных прысудам Алексею Навальнаму.
Па словах Садася, добрым рашэннем было б спыніць будову Паўночнага патоку 2, што абазначала б аб’яднанне краін ЕЗ у асуджэнні дзеянняў Крамля.
IAR/аев