Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

ЗША і Паўднёвая Карэя прымаюць супольную стратэгію дзеянняў у дачыненні да Паўночнай Карэі

04.02.2021 19:36
Змена на пасадзе прзідэнта ЗША абазначае і змену адносінаў да паўночнакарэйскага рэжыму.
Дэмілітарызаваная зона на мяжы дзвюх Карэй Meeh/ Shutterstock

Паўднёвая Карэя сумесна з новай амерыканскай адміністрацыяй распрацуе стратэгію дзеянняў у дачыненні да Паўночнай Карэі. Такія высновы былі зробленыя ў ходзе тэлефоннай размовы прэзідэнтаў дзвюх дзяржаў. Раней дарадцы прэзідэнта Джо Байдэна абвясцілі аб адкіданні курсу ў дачыненні да Паўночнай Карэі, вызначанага прэзідэнтам Дональдам Трампам.

Аб развіцці супрацоўніцтва і дэнуклеарызацыі Карэйскага паўвострава 4 лютага гаварылі па тэлефоне прэзідэнты Паўднёвай Карэі і ЗША – Мун Дзе Ін і Джо Байдэн. Як піша паўднёвакарэйскае агенцтва Yonhap, Паўднёвая Карэя і ЗША створаць новую стратэгію дзеянняў у дачыненні да Паўночнай Карэі.

Папярэдні гаспадар Белага дому двойчы сустракаўся з лідарам камуністычнай Карэі Кім Чэн Ынам. Аднак, нягледзячы на папярэдняе пагадненне, не ўдалося пераканаць Пхеньян безумоўна прыпыніць праграмы распрацоўкі атамнай зброі і балістычных ракет.

У ходзе размовы лідараў ЗША і Паўднёвай Карэі таксама было ўзнятае пытанне аб сітуацыі ў М'янме пасля дзяржаўнага перавароту. Прэзідэнты выказаліся за неабходнасць неадкладнага аднаўлення дэмакратыі ў былой Бірме.​

IAR/аев