Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Мяняюцца правілы ўезду на тэрыторыю Чэхіі

05.02.2021 10:07
У краіну можна будзе ўехаць толькі з адмоўным тэстам на COVID-19.
Здымак мае ілюстрацыйны характарgeralt/pixabay.com/CC0 Public Domain

З сённяшняга дня дзейнічаюць новыя правілы ўезду на тэрыторыю Чэхіі. Асобы з гэтак званых краінаў высокай рызыкі, у тым ліку з Польшчы, перад уездам у Чэхію павінны прайсці тэст на наяўнасць віруса. Апрача прадасатаўлення адмоўнага выніку тэсту на COVID-19, трэба таксама запоўніць адпаведную анкету ў інтэрнэце.

У цяперашні час уезд у Чэхію магчымы толькі ў абгрунтаваных выпадках. Немагчыма з'ездзіць суды ў турыстычных мэтах.

Правілы, датычныя тэстаў не распаўсюджваюцца на работнікаў міжнароднага транспарту, памежных работнікаў, асобаў, якія праязджаюць праз Чэхію транзітам і тых, хто едзе ў Чэхію па тэрміновых медыцынскіх, сямейных або працоўных прычынах на перыяд, які не перавышае 12 гадзін.

аз