НАТА плануе стаць важнай дыпламатычнай сілай у свеце. Гэта адна з галоўных мэтаў праекта рэформы альянсу на наступнае дзесяцігоддзе. Падчас двухдзённай відэаканферэнцыі кіраўнік НАТА пазнаёміць міністраў абароны дзяржаў-членаў з прапановамі зменаў. Гэта таксама будзе першая сустрэча, у якой прымуць удзел прадстаўнікі новай амерыканскай адміністрацыі прэзідэнта Джо Байдэна.
Енс Столтэнберг праінфармаваў, што сярод найбольш важных прапановаў рэформы знаходзіцца павышэнне членскі ўзнос за найбольш важныя задачы, уключаючы ўсходні фланг НАТА і павелічэнне колькасці манеўраў. Дзяржавы-члены таксама будуць рэгулярна інфармаваць сябе пра магчымыя слабыя бакі ў аспекце ваеннай, тэхналагічнай і эканамічнай бяспекі.
Як кажа Енс Столтэнберг, НАТА павінна быць не толькі ваеннай, але і дыпламатычнай сілай.
- Кітай і Расія - вядучыя аўтарытарныя краіны, якія парушаюць правілы міжнароднага парадку. Таму нам варта павялічыць наш дыялог з партнёрамі, якія не з’яўляюцца членамі альянсу, каб сумесна прасоўваць нашы каштоўнасці і абараняць нашы інтарэсы.
Альянс таксама хацеў бы, каб войскі дзяржаў-членаў больш ангажаваліся ў барацьбу са зменамі клімату.
Калі міністры абароны падтрымаюць прапановы , праект рэформы атрымаюць кіраўнікі дзяржаў-членаў, якія разбяруцца з ім падчас сёлетняга саміту НАТА.
Пра тое, што НАТА трэба рэфармаваць вырашылі кіраўнікі дзяржаў-членаў на саміце ў Лондане ў канцы 2019 года.
аз