Расійскія дэпутаты патрабуюць увядзення крымінальнай адказнасці за паклёп на ветэранаў Другой сусветнай вайны. З гэткай прапановай выступілі намеснік старшыні Дзярждумы Ірына Ярава і кіраўнікі камітэтаў па абароне і інфармацыйнай палітыцы.
Расійскія СМІ нагадваюць, што ў суботу за нібыта паклёп на ветэрана апазіцыйны лідар Аляксей Навальны быў пакараны штрафам у памеры 850 000 рублёў. Пазней прадстаўнікі пракуратуры падкрэслілі ў інтэрв'ю журналістам, што на падставе дзеючых правілаў Навальнага не можа было прысудзіць да пазбаўлення волі.
Расійскі парламент працуе над законам аб абароне „гістарычнай памяці”. Дакумент быў прыняты 10 лютага ў першым чытанні. Пасля прысуду Аляксею Навальнаму, які асяроддзі звязаныя з Крамлём прызналі занадта мяккім, намеснік кіраўніка Дзярждумы Ірына Ярава ўнесла папраўку, якая прадугледжвае крымінальную адказнасць за паклёп на ветэранаў.
Прапанову падтрымалі кіраўнік камітэтаў абароны і інфармацыйнай палітыкі, якія ў абгрунтаванні напісалі, што паклёп на ветэранаў - абаронцаў радзімы трэба разглядаць як „рэабілітацыю нацызму”.
Расійскія незалежныя гісторыкі і праваабаронцы даўно звяртаюць увагу, што Крэмль выкарыстоўвае гісторыю, як інструмент палітычнай прапаганды.
аз