Беларуская Служба

Джо Байдэн заявіў, што Крым - гэта Украіна

26.02.2021 19:43
Амерыканскі прэзідэнт выказаў салідарнасць з народам Украіны, падкрэліваючы падтрымку ў пабудове дэмакратычнага грамадства.
Joe Biden
Joe BidenPAP/EPA/Doug Mills / POOL

У сёмую гадавіну расейскага ўварвання ў Крым прэзідэнт Джо Байдэн заявіў, што ЗША ніколі не прызнаюць анэксію паўвострава. Амерыканскі лідар выказаў падтрымку Украіне ў канфлікце з Расіяй.

У заяве, апублікаванай Белым домам, Джо Байдэн заявіў, што 7 гадоў таму Расія парушыла міжнароднае права і парушыла суверэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасць Украіны. "У гэтую сумную гадавіну мы паўтараем відавочную ісціну: Крым - гэта Украіна", - заявіў амерыканскі прэзідэнт і запэўніў, што Злучаныя Штаты будуць стаяць плячом да пляча з Украінай і яе саюзнікамі. "Злучаныя Штаты не прызнавалі і ніколі не прызнаюць меркаваную анэксію паўвострава і будуць падтрымліваць Украіну ў сувязі з нападам з боку Расіі. Мы зробім усё, каб Расія панесла адказнасць за свае злоўжыванні і агрэсіўныя дзеянні", - дадаў прэзідэнт ЗША.

Джо Байдэн выказаў пашану ўдзельнікам пратэстаў на Майдане, падкрэсліўшы, што ўкраінскі народ, нягледзячы на агонь снайпераў і жорсткія дзеянні службаў бяспекі, запатрабаваў тады новага кірунку для сваёй краіны. Ён таксама заявіў аб падтрымцы ЗША ў пабудове мірнай, дэмакратычнай і квітнеючай Украіны.

аев