Беларуская Служба

Жанчыны – пераможцы сёлетняй прэміі «Грэмі»

15.03.2021 09:45
У сувязі з пандэміяй сёлетняя цырымонія ўручэння прэміі Акадэміі гуказапісу ЗША, праходзіла без гледачоў.
 i
Біёнсэ i Меган Дзі СталіенPAP/EPA/Kevin Winter / HANDOUT

Жанчыны атрымалі тры найважнейшыя прэміі „Грэмі”. Поп спявачка Тэйлар Свіфт перамагла ў намінацыі „Альбом года”, а Білі Эйліш - у катэгорыі „Запіс года”. У сваю чаргу найлепшай дэбютанткай была прызнаная Меган Дзі Сталіен. Яна таксама атрымала статуэтку за лепшае выкананне рэп-песні ў дуэце з Біёнсэ.

У сваю чаргу Біёнсэ якая, атрымала прэміі ў чатырох намінацыях, стала найчасцей узнагароджванай „Грэмі” спявачкай. Цяпер яна мае ажно 28 гэткіх узнагарод, то бок столькі колькі рэкардсмен Квінсі Джонс.

У сувязі з пандэміяй сёлетняя цырымонія ўручэння прэміі Акадэміі гуказапісу ЗША, праходзіла без гледачоў. Выступаючы на пяці асобных сцэнах, артысты захоўвалі дыстанцыю, а некаторыя выступы былі запісаныя раней.

Сёлета ўзнагарода „Грэмі”  ўручалася ў 84 намінацыях.

аз