Беларуская Служба

Егіпцянка, якая судзіла матч у Беларусі ў 2018 г., на Алімпіядзе ў Токіа выступіць у хіджабе

27.04.2021 17:17
Егіпцянка Сара Гамаль выступіць у ролі баскетбольнага суддзі 3х3 на Алімпійскіх гульнях у Токіа.
zdjęcie ilustracyjne
zdjęcie ilustracyjneflickr.com/AslanMedia

Егіпцянка Сара Гамаль выступіць у ролі баскетбольнага суддзі 3х3 на Алімпійскіх гульнях у Токіа. Яна будзе першай суддзёй на алімпіядзе, якая выступіць у хіджабе.

«Для мяне хіджаб не з'яўляецца ніякай праблемай », – сказала яна прэс-агенцтву AFP. Гамаль 32 гады і яна адкрые шлях для арабскага свету і Афрыкі на Алімпійскіх гульнях. Дагэтуль у баскетболе толькі мараканец Чахіназ Бусэта прадстаўляў арабскі свет у якасці арбітра на Алімпійскіх гульнях 2016 года ў Рыа-дэ-Жанейра.

Міжнародная федэрацыя баскетбола (FIBA) змяніла свае правілы ў 2017 годзе і дазволіла насіць хіджаб пры пэўных умовах.

Егіпцянка падчас спаборніцтваў у ролі арбітра носіць чорны хіджаб з лагатыпам амерыканскага вытворцы спартыўнага рыштунку.
Сара Гамаль, па адукацыі інжынер-будаўнік, жыве ў Александрыі і мае ўжо вялікі досвед працы ў якасці міжнароднага суддзі. Яна прымала матчы на ​​чэмпіянаце Афрыкі-2017 сярод жанчын і на чэмпіянаце свету сярод жанчын да 17 гадоў у Беларусі ў 2018 г.

«Гэта станоўчы выклік для мяне быць першым арабам і афрыканцам, які судзіць баскетбол 3х3 на Алімпійскіх гульнях», – кажа Сара Гамаль.

яс