Паводле ўкраінскага Міністэрства замежных спраў, генеральны консул Расіі з Адэсы павінен пакінуць Украіну. Ён павінен выехаць да 30 красавіка.
Адначасова Украіна выказала пратэст супраць учорашняй высылкі ўкраінскага дыпламата з Масквы. Украінскае Міністэрства замежных спраў адхіляе абвінавачванне Расіі ў тым, што ўкраінскі дыпламат займаўся справамі, якія не ўваходзяць у сферу яго дыпламатычнага статусу.
Гэта чарговы выраз напружання паміж Кіевам і Масквой у апошнія дні. 17 красавіка расейцы затрымалі, а потым выслалі ўкраінскага консула з Санкт-Пецярбурга. У гэты час Украіна адказала персонай нон грата высокапастаўленаму дыпламату пасольства Расіі ва ўкраінскай сталіцы.
яс