Абедзве палаты парламента Італіі большасцю галасоў прынялі Нацыянальны план рэканструкцыі, прадстаўлены прэм'ер-міністрам Марʼё Драгі (Mario Draghi). Дакумент апісвае, як выкарыстаць вялізныя сродкі, якія Італія павінна атрымаць ад Еўрапейскага Саюза.
Італія зʼяўляецца найбуйнейшым бенефіцыярам плану рэканструкцыі ЕС. Яна павінны атрымаць больш за 190 мільярдаў еўра крэдытаў і субсідый. Італьянскі нацыянальны план рэканструкцыі ўяўляе сабой комплексную праграму інвестыцый, кошт якой – разам з іншымі ЕС і ўласнымі сродкамі – складае амаль 250 млрд. еўра. 70 мільярдаў было выдзелена на экалагічную канверсію, а 60 мільярдаў – на дыгіталізацыю. План прадугледжвае мадэрнізацыю інфраструктуры, вялікія інвестыцыі на адсталым поўдні краіны, барацьбу з карупцыяй і бюракратыяй. Ён таксама ўключае прапановы глыбокіх бюджэтных і сацыяльных рэформаў.
Дакумент будзе прадстаўлены ў пятніцу для ўзгаднення ў Еўрапейскай камісіі. Прэмʼер-міністр Драгі заявіў, што ў Італіі выдатныя перспектывы, а будучыня краіны і ўсіх італьянцаў залежыць ад поспеху плану.
ІАР ПР/нг