Кітайскія ўлады рыхтуюцца абвясціць аб першым змяншэнні колькасці насельніцтва ў краіне з канца 1950-х гадоў, калі голад, выкліканы кампаніяй «вялікага скачка наперад», прывёў тады да гібелі мільёнаў людзей, паведамляе Financial Times.
Пекін зацягвае абвяшчэнне вынікаў снежаньскага перапісу, якія павінны былі стаць вядомыя на пачатку красавіка. Улады не назвалі ніякай канкрэтнай прычыны затрымак, але, як паведамляюць крыніцы «FT», змяншэнне колькасці насельніцтва з'яўляецца вельмі адчувальнай праблемай для ўрада.
Па дадзеных крыніц «FT», насельніцтва Кітая ў 2019 годзе перавысіла 1,4 млрд. чалавек, але апошні перапіс насельніцтва, верагодна, пакажа меншую лічбу. У Кітаі ўжо даўно назіраецца паніжэнне нараджальнасці і старэнне насельніцтва. Адмоўную дэмаграфічную тэндэнцыю не спыніла адмена т.зв. палітыкі аднаго дзіцяці і дазвол мець дваіх дзяцей.
Зніжэнне колькасці насельніцтва Кітая таксама можа сведчыць аб тым, што Індыя неўзабаве можа стаць самай густанаселенай краінай у свеце, дзе зараз пражывае 1,38 мільярда чалавек.
Цяперашняе зніжэнне нараджальнасці ў Кітаі звязана, між іншым, з высокім коштам жыцця ў буйных гарадах. Многія пары, якія жывуць у кітайскіх мегаполісах, насуперак ціску бацькоў, адмаўляюцца мець дзяцей, бо яны больш цэняць сваю незалежнасць і карʼеру, чым патомства.
ПАД/нг
на здымку – фрагмент вокладкі кніжкі Марціна Якобы «Кітай без макіяжу»