Беларуская Служба

Расія высылае літоўскіх, латвійскіх, эстонскіх і славацкіх дыпламатаў

28.04.2021 13:04
На мінулым тыдні Расія выслала 5 польскіх дыпламатаў.
.
.ndemello/pixabay.com/CC0

Міністэрства замежных спраў Расіі прыняло рашэнне аб прызнанні персонамі нон-грата літоўскіх, латвійскіх, эстонскіх і славацкіх дыпламатаў. Гэта звязана з нядаўнім рашэннем уладаў гэтых краін выслаць расійскіх дыпламатаў. Раней расійскіх дыпламатаў высылалі: Польшча, ЗША, Чэхія, Балгарыя, Румынія, Вялікабрытанія і Украіна. У адказ Масква зрабіла аналагічныя крокі.

Міністэрства замежных спраў Расіі сёння перадало амбасадарам Літвы, Латвіі, Эстоніі і Славакіі лісты з імёнамі дыпламатаў, якія павінны пакінуць Расію. Масква прызнала персонай нон-грата 3 славакаў, 2 літоўцаў і аднаго прадстаўніка латвійскай і эстонскай дыпламатыі. У іх ёсць тыдзень, каб пакінуць тэрыторыю Расійскай Федэрацыі.

На мінулым тыдні Расія выслала 5 польскіх дыпламатаў. Гэта быў адказ на высылку трох расійскіх дыпламатаў з Польшчы. Раней 20 чэшскіх дыпламатаў павінны былі вярнуцца ў Прагу ў адказ на высылку з Чэхіі 18 грамадзян Расіі. У выпадку з ЗША, акрамя сіметрычнай высылкі 10 дыпламатаў, Масква прыняла шэраг мер, якія перашкаджаюць працы амерыканскай дыпламатычнай місіі. Расійскія незалежныя каментатары падкрэсліваюць, што такіх дрэнных адносін паміж Расіяй і заходнееўрапейскімі дзяржавамі не было з часоў Савецкага Саюза.

ІАР ПР/нг