Беларуская Служба

Прэзідэнт Малдовы распусціла парламент і прызначыла датэрміновыя выбары

29.04.2021 16:09
«Канстытуцыйны суд адкрыў малдаўскім грамадзянам шлях да абрання новага парламента»
Maia Sandu
Maia SanduPAP/EPA/STRINGER

Прэзідэнт Малдовы Мая Санду распусціла парламент і прызначыла датэрміновыя выбары на 11 ліпеня неўзабаве пасля таго, як Канстытуцыйны суд адмяніў надзвычайнае становішча, зацверджанае заканадаўцамі.

«Канстытуцыйны суд адкрыў малдаўскім грамадзянам шлях да абрання новага парламента», – заявіла Санду на брыфінгу, які трансляваўся па тэлебачанні.

Надзвычайнае становішча, уведзенае ў сакавіку для барацьбы з рэзкім ростам захворвання COVID-19, не дазваляла Санду прызначыць выбары.

Мая Санду, якая прыйшла да ўлады пры падтрымцы праеўрапейскіх сілаў, абвінавачвала прарасійскі парламент, у якім дамінуюць сацыялісты, у сабатажы яе праграмы рэформаў і неаднаразова выступала за датэрміновыя выбары, каб атрымаць працоўную большасць у 101-мясцовым парламенце.

Reuters/эж