Беларуская Служба

Міністры замежных спраў ЕС будуць абмяркоўваць адносіны з Беларуссю

10.05.2021 07:50
Адносіны Еўрапейскага саюза з ЗША і Заходнімі Балканамі – гэта тэмы сустрэчы міністраў замежных спраў 27 краін у Бруселі.
.
.GregMontani/pixabay.com/CC0

Міністры замежных спраў таксама будуць размаўляць пра сітуацыю на Усходзе, уключаючы Расію і Беларусь.

Насуперак ранейшай інфармацыі, на гэтай сустрэчы лідараў ЕС яшчэ не будзе згоды на далейшыя санкцыі супраць рэжыму ў Мінску. Чакаецца, што гэта будзе ў наступным месяцы. Пра гэта паведаміў высокапастаўлены чыноўнік ЕС, які ўдзельнічаў у падрыхтоўцы да сустрэчы. «Гэта пытанне яшчэ падлягае перамовам экспертаў. Мы чакаем прыняцця рашэння ў чэрвені», – дадаў чыноўнік.

Два тыдні таму брусельская карэспандэнтка Польскага радыё Бэата Пламэцка паведаміла пра пачатую працу па далейшых санкцыях супраць Беларусі. Прычынамі пашырэння абмежаванняў з'яўляюцца пераслед палякаў, якія пражываюць у Беларусі, а таксама далейшыя рэпрэсіі ўладаў у Мінску супраць беларусаў. Таксама не будзе рашэння пра санкцый у дачыненні да Расіі, хаця ўсё часцей і часцей кажуць, што ЕС павінен іх увесці.

Дыскусія пра адносіны ЕС і ЗША з’яўляецца падрыхтоўкай да саміту, які адбудзецца ў наступным месяцы ў Бруселі з удзелам кіраўнікоў еўрапейскіх інстытутаў і прэзідэнта ЗША Джо Байдэна. Падчас перамоваў аб адносінах з Заходнімі Балканамі, верагодна, паўстане тэма перамоваў аб чалецтве ў ЕС Албаніі і Паўночнай Македоніі.

ав


Ці змяншэнне паставак расійскай нафты ў Беларусь звязана толькі з санкцыямі ЗША?

05.05.2021 13:25
Расійскае Міністэрства энергетыкі зацвердзіла травеньскую пастаўку нафты на "Нафтан" у памеры ўсяго толькі 50 тысяч тон - 14,5 раза менш, чым у красавіку.

У адказ на санкцыі ўлады ўводзяць манаполію на закупкі для дзяржпрадпрыемстваў

06.05.2021 14:21
Рэжым Лукашэнкі адмяніў тэндары ды ўвёў абавязак дзяржаўных закупак ад прадпрыемстваў, што трапілі пад санкцыі.

На думку С. Ціханоўскай, патрэбныя канкрэтныя міжнародныя крокі па беларускім пытанні

07.05.2021 10:11
Святлана Ціханоўская выступіла на слуханнях Камісіі па правах чалавека Кангрэса ЗША.