Беларуская Служба

У італьянскім гарадку Касіна будзе адкрытая памятная дошка ў гонар генерала Уладзіслава Андэрса

18.05.2021 08:15
На польскіх вайсковых могілках на Монтэ-Касіна адбудзецца ўрачыстасць з нагоды 77-й гадавіну перамогі польскіх жаўнераў.
  i  -.
Польскія вайсковыя могілкi ла Монтэ-Касіна. Autorstwa Radomił - Praca własna, CC BY-SA 3.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=29345

Сёння на польскіх вайсковых могілках на Монтэ-Касіна, у 77-ю гадавіну заваявання ўзгорка 2-м Польскім корпусам, адбудуцца ўрачыстасці з удзелам міністра нацыянальнай абароны Польшчы Марыюша Блашчака (Mariusz Błaszczak).

Цырымонія пачнецца святой імшой на могілках. Затым у горадзе Касіна будзе адкрыта дошка, прысвечаная камандзіру 2-га корпуса генералу Уладзіславу Андэрсу. Міністр Блашчак падкрэсліў значэнне бітвы пад Монтэ-Касіна:

- Бітва пад Монтэ-Касіна - важны элемент нашай нацыянальнай свядомасці. Служба тагачасных польскіх жаўнераў – гэта ўзор для сучасных жаўнераў Войска Польскага.

З-за санітарных абмежаванняў удзел возьме вельмі абмежаваная колькасць людзей. Міністра Блашчака будзе суправаджаць пасол Рэспублікі Польшча ў Італіі, а таксама дачка генерала Андэрса, Анна Марыя Андэрс.

Міністр Марыюш Блашчак прыехаў у Італію ўчора. У Рыме напярэдадні 101-й гадавіны з дня нараджэння св. Яна Паўла ІІ палітык усклаў вянок да магілы Папы-паляка.

аз