Беларуская Служба

Венгрыя перадала Чэхіі 41 тысячу доз вакцын супраць COVID-19

05.06.2021 17:21
У панядзелак Чэхія атрымала 100 тысяч доз вакцыны Pfizer ад Сербіі.
K      -   .
Kіраўнік венгерскай дыпламатыі Петэр Сіярта і прэм'ер-міністр Чэхіі Андрэй Бабіш. PAP/EPA/MARTIN DIVISEK

Чэхія пазычыла 41 тысячу дозаў вакцын супраць COVID-19 ад Венгрыі. У афіцыйнай перадачы прэпаратаў Pfizer/BioNTech удзельнічалі кіраўнік венгерскай дыпламатыі Петэр Сіярта і прэм'ер-міністр Чэхіі Андрэй Бабіш.

У красавіку Венгрыя, Аўстрыя і Славенія, а пазней таксама Славакія, абяцалі перадаць Чэхіі агулам 80 тысяч доз вакцынаў, пасля таго, як урад згаданай краіны адмовіўся ісці на кампраміс па справе размеркавання дадатковых 10 мільёнаў доз прэпаратаў паміж краінамі ЕС і страціў магчымасць атрымання дадатковых 70 тысяч доз вакцын.
У панядзелак Чэхія атрымала 100 тысяч доз вакцыны Pfizer ад Сербіі.

У апошнія дні тэмпы вакцынацыі ў Чэхіі паскорыліся. Да гэтага часу 4 мільёны чалавек атрымалі, як мінімум, адну дозу вакцыны. Паводле звестак міністэрства аховы здароўя Чэхіі, учора, то бок упершыню з 2 верасня мінулага года, у краіне з-за COVID-19 ніхто не памёр.

аз